28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: У МВФ няма ілюзій наконт рэформаў у Беларусі

10
Віктар Івашкевіч: У МВФ няма ілюзій наконт рэформаў у Беларусі

Міжнародны валютны фонд не выдасць Беларусі крэдыт праз адсутнасць эканамічных рэформаў.

Такім чынам каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктар Івашкевіч пракаментаваў charter97.org заяву міністра фінансаў Андрэя Харкаўца аб пачатку ў краіне эканамічных рэформаў.

«Нядаўна беларускі правадыр распавёў пра тое, як Амерыка дапамагла яму атрымаць крэдыт. З гэтай нагоды я скажу, што цяпер стасункі ЗША і Беларусі абсалютна не такія як раней, каб дапамагаць рэжыму Лукашэнкі. Што да МВФ, то яго адмоўная пастанова аб крэдыце, будзе звязаная не столькі з ўнутрыпалітычнымі праблемамі, колькі праз адсутнасцю хоць нейкага ківу на рынкавыя рэформы», - упэўнены палітык.

Ён адзначыў, што 2008 годзе, калі крэдыт быў выдзелены, існавалі ілюзіі, што рэжым, захоўваючы аўтарытарнасць, пойдзе на рэформы і дасць свабоду малому і сярэдняму бізнэсу.

«Існавала надзея, што пераўтварэнні ў эканоміцы, прывядуць і да палітычнай дэмакратызацыі. Кажучы прасцей, грошы перамогуць зло. Але на сённяшні дзень няма ніякіх ілюзій, што Лукашэнка і яго асяроддзе на гэта здольныя. З таго часу фактычна нічога не змянілася. Палітыка беларускага дыктатара не звязаная з мадэрнізацыяй эканомікі, а ценявая прыватызацыя, пра якую цяпер так шмат кажуць, не можа быць успрынятая МВФ як аргумент, таму што яны патрабуюць празрыстасці ў гэтым працэсе. І зноў жа не з пункту гледжання нейкіх гуманітарных ідэй, а з пазіцыі таго парадку, які ўсталёўваецца СГА, дзе адкрытасць фінансаў і бюджэту абавязковыя. У сувязі з адсутнасцю ў Беларусі эканамічных рэформаў, ніякіх крэдытаў выдадзена не будзе», - сказаў на заканчэнне Віктар Івашкевіч.

Нагадаем, у канцы 2008 года місія МВФ і ўрад Беларусі дасягнулі пагаднення аб эканамічнай праграме тэрмінам на 15 месяцаў. У рамках гэтай праграмы Беларусі быў выдадзены стабілізацыйны крэдыт у суме блізу $ 2,5 млрд.

Цягам 2013 года Беларусь павінна сплаціць запазычанасць перад МВФ (з улікам адсоткаў) на 1 млрд 57,4 млн SDR ($ 1,63 млрд), што з'яўляецца найбольшай сумай гадавых абавязанняў, атрыманага ў перыяд са студзеня 2009 года да красавіка 2010 года крэдыту stand by сумай 2 млрд 269,52 млн SDR ($ 3,5 млрд паводле курсу).

Фотa: «Белсат»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках