27 лiстапада 2024, Серада, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканыя дольшчыкі выйшлі пратэставаць на вуліцу

18

Некалькі дзесяткаў дольшчыкаў сумна вядомага даўгабуду на Лагойскім тракце сабраліся каля свайго дома з плакатамі, каб запісаць відэазварот да Лукашэнкі.

У 19-хвілінным відэароліку, больш падобным на дакументальны фільм, яны падрабязна распавядаюць храналогію будоўлі, якая расцягнулася амаль на пяць гадоў, і просяць Лукашэнку асабіста ўмяшацца ў сітуацыю, піша onliner.by.

Замест пакладзеных па нарматывах 16 месяцаў УКБ Савецкага раёна вядзе будаўніцтва дома ўжо 56 месяцаў. Спачатку больш за год адміністрацыя раёна не магла адсяліць сям'ю з двухпавярхоўкі, якая ішла пад знос,  затым бачнасць работ на будпляцоўцы ствараў першы генпадрадчык (брэсцкая кампанія «Облик»), кіраўніцтва другога генпадрадчыка (фірма «Лайрон») і зусім знікла з краіны, прыхапіўшы з сабой 500 тысяч даляраў дольшчыкаў. Трэці падрадчык СУ-2008 узвёў скрынку будынка, але быў адхілены ад аб'екта.

Актыўнасць на будоўлі згасла, а ад дольшчыкаў зноў патрабуюць даплат. У адваротным жа выпадку УКБ пагражае скасаваннем дамоваў.

«Замест доўгачаканых і даўно аплачаных квадратных метраў жылля мы атрымліваем квадратныя метры адпісак», - гаворыцца ў відэазвароце.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках