27 лiстапада 2024, Серада, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіміра Яроменка пакінулі ў закладніках яшчэ на паўгода

3
Уладзіміра Яроменка пакінулі ў закладніках яшчэ на паўгода

Суд Першамайскага раёна Менска на 6 месяцаў падоўжыў прэвентыўны нагляд у дачыненні да актывіста «Маладога фронту».

У інтэрв'ю charter97.org Уладзімір Яроменак распавёў падрабязнасці таго, што здарылася.

«Прадстаўнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі патрабаваў падоўжыць прэвентыўны нагляд на год, але суддзя Першамайскага раёна Ерамакоў спыніўся на шасці месяцах. Варта адзначыць, што, калі яны захочуць, то могуць падоўжыць кантроль да таго часоў, пакуль не будзе скасаваная суджанасць, гэта значыць, да 13 жніўня 2016 года», - паведаміў актывіст.

Маладзён дадаў, што такім чынам улада ўтрымлівае яго ў закладніках.

«Я перажыў год прэвентыўнага нагляду, і некаторыя рэчы мне сталі звыклымі. Але ўсё роўна я ўвесь час сутыкаюся з перашкодамі. Існуюць праблемы з выездам проста з горада, не кажучы аб прадаўжэнні вучобы за мяжой. Я спрабаваў аднавіцца, але мяне зноў адлічылі з ВНУ. Мне не хочацца губляць час, але і выехаць з краіны я таксама не магу», - сказаў на заканчэнне Уладзімір Яроменак.

Нагадаем, актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 года быў арыштаваны, як падазраваны ў справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апынаўся за кратамі паводле адміністрацыйных артыкулаў.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова заяўлялі аб тым, што былыя палітвязні, вызваленыя з турмаў, фактычна застаюцца закладнікамі ў руках беларускіх улад. Нядаўна аб гэтым заявіла прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Суэр Бэльхасэн.

«Пазбаўленыя свабоды людзі прадаўжаюць заставацца мішэнню рэпрэсій, а тыя, хто ўсё ж выйшаў на волю, далей застаюцца закладнікамі ўлад, у кожную хвіліну рызыкуючы зноў апынуцца за калючым дротам. Мэта ўлад - выкарыстоўваць жыццё і свабоду актывістаў для палітычнага торгу, а таксама паспрабаваць прадухіліць іх вяртанне да нармальнага жыцця ў выпадку вызвалення», - адзначыла Суэр Бэльхасэн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках