28 лiстапада 2024, Чацвер, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: Прасіць крэдыт у МВФ будзем, але нам не дадуць

36
Нацбанк: Прасіць крэдыт у МВФ будзем, але нам не дадуць

Беларускія ўлады будуць зноў звяртацца да Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) з просьбай аб выдачы новага крэдыту.

Пра гэта заявіла старшыня ўправы Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова, піша «Інтэрфакс».

«Заўтра ў мяне сустрэча з місіяй МВФ, вядома, пытанне аб выдачы новага крэдыту будзе падымацца. Але гэта нерэальна, каб з імі дамовіцца», - заявіла журналістам у чацвер у Менску Ермакова.

Паводле яе слоў, у ходзе дыялогу з МВФ «мы кожны раз падымаем гэтую тэму, але яны кожны раз яе прыгожа абыходзяць».

Ермакова падкрэсліла, што «Менск бездакорна выконвае свае абавязанні перад МВФ у аспекце вяртання крэдыту stand-by на $ 3,5 млрд, які быў выдзелены ў перыяд са студзеня 2009 года да красавіка 2010 года».

Нагадаем, у Менску з 14 да 25 сакавіка знаходзіцца традыцыйная аглядная місія МВФ у рамках арт.4 статута фонду, праца якой спалучаная з чацвёртым постпраграмным маніторынгам эканомікі Беларусі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках