Снегапады ў Еўропе выклікалі перабоі ў працы транспарту
1- 12.03.2013, 17:37
Моцны снегапад у паўночнай Еўропе выклікаў перабоі ў транспартным паведамленні, заблакаваўшы аўтамабільныя дарогі і чыгункі і прывёўшы да адмены авіярэйсаў.
У Германіі быў часова зачынены аэрапорт Франкфурта-на-Майне, які займае трэцяе месца па аб'ёме пасажырапатоку ў Еўропе, перадае ВВС.
Паведамленне высакахуткасных цягнікоў «Еўрастар», якія злучаюць Лондан з Парыжам і Брусэлем, было прыпынена да канца дня.
Вялізныя заторы ўтварыліся на дарогах Брытаніі, Бельгіі і Францыі, дзе сотні кіроўцаў былі вымушаныя начаваць у аўтамабілях.
Фота: Reuters