28 лiстапада 2024, Чацвер, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнік Уралхіма стане віцэ-прэм'ерам Беларусі?

142
Уладальнік Уралхіма стане віцэ-прэм'ерам Беларусі?

(абноўлена) Расейскі бізнэсовец Дзмітрый Мазепін можа быць прызначаны віцэ-прэм'ерам РБ. «Уралхім» пакуль зняпраўджвае.

Інфармацыю аб прызначэнні паведаміў сёння РБК-Украіна са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі Лукашэнкі.

Паводле звестак крыніцы, Мазепін, чыё багацце Forbes ацэньвае ў 1,7 млрд даляраў, будзе куратарам пытанняў фінансава-эканамічных стасункаў з галоўным замежным контрагентам Беларусі - Расеяй. Гэта значыць, гаворка ідзе аб стварэнні дадатковай віцэ-прэм'ерскай пасады ва ўрадзе.

Выбар Мазепіна выданне тлумачыць тым, што бліжэйшым часам паміж Сбербанкам РФ і ўрадам Беларусі будзе дасягнутая дамоўленасць аб выдачы Беларусі 3 млрд даляраў доўгатэрміновага крэдыту з ільготнай стаўкай на аплату расейскіх энэрганосьбітаў. Характэрна, што ключавым арганізатарам і мэнэджэрам гэтай угоды была кампанія «Уралхім», дэ-факта падкантрольная Мазепіну, а гарантам крэдыту выступіць бэльгійская фінансавая карпарацыя Fortis, якая, варта звярнуць увагу, уваходзіць у склад фінансавай групы BNP Paribas, што ў сваю чаргу адмовілася ад супрацоўніцтва з Беларуссю праз санкцыі ЕЗ і ЗША.

Перад прызначэннем на пасаду Мазепіну, які нарадзіўся ў Менску, адмысловым указам будзе нададзенае беларускае грамадзянства.

Сайт charter97.org звязаўся з маскоўскай рэдакцыяй агенцтва РБК. Там паведамілі, што інфармацыю аб прызначэнні Мазепіна размясціла ўкраінская рэдакцыя РБК, аднак затым «Уралхім» афіцыйна зняпраўдзіў яе. Пасля гэтага кіеўскія журналісты выдалілі першапачатковы тэкст аб верагодным прыездзе ў Менск кіраўніка «Уралхіма».

Дзмітрый Мазепін нарадзіўся ў 1968 годзе ў Менску. У 1985 годзе скончыў Менскую сувораўскую вучэльню, затым вучыўся на вайсковага перакладчыка. У 1986-1988 гадах служыў у Афганістане. У 1992 годзе скончыў эканамічны факультэт МДІМА. У пачатку 1990-х удзельнічаў у стварэнні страхавой кампаніі «Інфістрах» і банка «Фалькон». У 1996 годзе заснаваў ТАА «Белнафта», якое займалася гандлем нафтапрадуктамі. У 1999-2002 гадах працаваў намеснікам старшыні, затым першым намеснікам старшыні Расейскага фонду федэральнай маёмасці (РФФМ). У 2002-2003 гадах - прэзідэнт кампаніі «Сібур». З 2007 года - старшыня рады дырэктараў хімічнай кампаніі «Уралхім».

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках