28 лiстапада 2024, Чацвер, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народная газета»: Калі захоўваць даляры дома - іх з'есць грыбок

340
«Народная газета»: Калі захоўваць даляры дома - іх з'есць грыбок

Дзяржаўныя выданні заклікаюць беларусаў аддаваць свае грошы банкам.

У артыкуле «Асцярожна, пражэрлівы невідзімка», размешчаным на сайце «Народной газеты», сцвярджаецца, што калі захоўваць даляры дома, іх з'есць грыбок.

Пра гэта газеце расказала кандыдат біялагічных навук, кіраўнік лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Вольга Гапіенка.

Паводле яе слоў, грыбок, які жыве на даляравай купюры, гэта звычайная з'ява. Асноўнай прычынай паражэння купюр з'яўляецца парушэнне ўмоў захоўвання: нізкая тэмпература, высокая адносная вільготнасць, адсутнасць вентыляцыі, адзначаецца ў артыкуле.

У канцы артыкула аўтар заклікае захоўваць даляры ў беларускіх банках, каб выратаваць іх ад пражэрлівага грыбка.

Напісаць каментар 340

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках