27 лiстапада 2024, Серада, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Літвіна: Парушаныя правы журналіста БелаПАН

4
Жанна Літвіна: Парушаныя правы журналіста БелаПАН

Сітуацыя даволі нетыповая. Спачатку журналісту дазволілі выконваць прафесійныя абавязкі, але потым выклікалі нарад міліцыі.

Перашкода працы журналіста - гэта найгрубейшае парушэнне закона. Такім чынам старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Жанна Літвіна і кіраўнік мультымедыйнага аддзела агенцтва БелаПАН Юрый Вельтнер пракаментавалі сайту charter97.org выдаленне супрацоўнікамі міліцыі аператара БелаПАН з тэрыторыі каля выбухнулага дома ў Менску.

«У беларускім заканадаўстве замацавана, што журналісты маюць права прысутнічаць на масавых акцыях, у публічных месцах, збіраць і перадаваць інфармацыю з месца падзей. На жаль, гэта артыкул Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», які вельмі часта парушаецца прадстаўнікамі органаў правапарадку. Звычайна яны тлумачаць гэта тым, што журналіста цяжка адрозніць ад іншых. У дадзеным выпадку наш калега прад'явіў службовае пасведчанне, і спачатку яму дазволілі здымаць, але потым па незразумелых прычынах выдалілі за агароджу», - адзначыла Жанна Літвіна.

«Сітуацыя даволі нетыповая. Спачатку яму дазволілі выконваць прафесійныя абавязкі, але потым чамусьці выклікалі нарад міліцыі і ў грубай форме выдалілі з месца падзеі. Падобныя дзеянні міліцыі ў дачыненні да нашага калегі звязаныя з тым, што ён прадстаўляў незалежны СМІ», - падкрэсліў Юрый Вельтнер.

Нагадаем, сёння відэааператар агенцтва БелаПАН быў без якіх-небудзь тлумачэнняў выстаўлены супрацоўнікамі міліцыі за тэрыторыю, прылеглую да будынку № 85 па вуліцы Пляханава ў Менску, дзе двума днямі раней адбыўся выбух.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках