27 лiстапада 2024, Серада, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цэментная карупцыя» ў дзяржпраграме развіцця Палесся

14
«Цэментная карупцыя» ў дзяржпраграме развіцця Палесся

Вядучы інжынер КУП «ЛунінецрайУКБ» атрымліваў хабар за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на суправаджэнне выкарыстання грашовых сродкаў, выдзеленых на Дзяржаўную праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады выяўленыя факты карупцыі з боку службовых асоб КУП «ЛунінецрайУКБ», піша «Ежедневник».

Паводле звестак УУС Берасцейскага аблвыканкама, вядучы інжынер тэхнагляду КУП «ЛунінецрайУКБ», адказны за інжынерна-тэхнічныя работы ў вядзенні тэхнічнага нагляду на аб'ектах, будаўніча-мантажныя работы, якія выконвала рамонтна-будаўнічая ўправа КУМПП ЖКГ «Лунінецкі ЖКГ», двойчы атрымліваў хабар за развязанне пытанняў, што ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю.

Як устаноўлена падчас правядзення АВМ, інжынер тэхнагляду бясплатна атрымаў ад службовых асоб Лунінецкага ЖКГ 140 мяшкоў цэменту маркі М400, агульнай вагой 3,5 тоны. Паводле звестак барацьбітоў з эканамічнымі злачынствамі, цэмент перадаваўся выключна ў сувязі з займаемым падазраваным службовым становішчам, за спрыяльнае развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю і патуранне ў службе. Калі ж казаць больш канкрэтна, то за 140 мяшкоў цэменту інжынер тэхнагляду прыняў без усялякіх пытанняў патрэбныя аб'ёмы будаўніча-мантажных работ і паабяцаў надалей стварыць спрыяльныя для дзейнасці будаўнічага прадпрыемства варункі.

Паводле гэтага факту ў дачыненні да інжынера тэхнагляду КУП «ЛунінецрайУКБ» Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару паўторна).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках