27 лiстапада 2024, Серада, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура вынесла папярэджанне Баразенку

5
Пракуратура вынесла папярэджанне Баразенку

Незалежнага журналіста папярэдзілі аб «недапушчальнасці парушэння закона аб СМІ» за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

Пракуратура горада Менска прыняла такое рашэнне адносна Аляксандра Баразенкі па факце інтэрв'ю прадпрымальніка Аляксандра Макаева 27 снежня каля будынка Маскоўскага раённага суда, перадае «Радыё Свабода».

«Мне выдалі паперу, у якой адзначаецца, што я нібыта парушыў закон аб СМІ, працуючы без акрэдытацыі, што я з'яўляюцца супрацоўнікам тэлеканала «Белсат». Я не згодны з гэтым папярэджаннем, так як такія палажэнні закона парушаюць мае канстытуцыйныя правы на збор і распаўсюджванне інфармацыі. Але гэта тая дадзенасць, з якой прыходзіцца лічыцца, таму я не буду абскарджваць гэтае папярэджанне, бо ведаю, што гэта бессэнсоўна».

У ходзе размовы ў пракуратуры Менска ў Баразенкі пыталіся пра яго працу на тэлеканал «Белсат», але ён адмовіўся што-небудзь тлумачыць, спаслаўшыся на артыкул 27 Канстытуцыі.

Баразенка заявіў, што папярэджанне пракуратуры ніяк не паўплывае на яго далейшую працу:

«Нічога я змяняць не збіраюся, будзем працаваць».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках