27 лiстапада 2024, Серада, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста Баразенку выклікаюць у пракуратуру

4
Журналіста Баразенку выклікаюць у пракуратуру

Тэлеаператара просяць з'явіцца ў Менскую гарадскую пракуратуру ў сераду 20 лютага.

Адпаведная позва была накіраваная журналісту па месцы прапіскі, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У дакуменце не гаворыцца, якія працэсуальныя дзеянні яго чакаюць.

Нагадаем, за мінулы год як мінімум 13 незалежных журналістаў атрымалі папярэджанні ад органаў пракуратуры - у асноўным за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі:

Дзяніс Дашкевіч (Рагачоў, 28 снежня), Ларыса Шчыракова (Гомель, 22 кастрычніка), Алена Сцяпанава (Віцебск, 20 жніўня), Генадзь Барбарыч (Менск, 3 жніўня), Таццяна Белашова (Менск, 10 жніўня), Аліна Радачынская (Менск, 28 сакавіка), Вольга Чайчыц (Менск, 28 сакавіка), Зміцер Краўчук (Менск, 22 сакавіка), Зміцер Кісель (Брэст, 19 сакавіка), Гражына Шалкевіч (Гродна, 27 лютага), Аляксандр Дзянісаў (Гродна, 21 лютага), Віктар Парфяненка (Гродна, 21 лютага), Мікалай Дзятчэня (Гродна, 16 лютага).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках