27 лiстапада 2024, Серада, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі ГЦ «Сакрэт»: Рыхтуемся да забастоўкі

59
Прадпрымальнікі ГЦ «Сакрэт»: Рыхтуемся да забастоўкі

14 лютага на сходзе прадпрымальнікаў гомельскага гандлёвага цэнтра «Сакрэт» прынятае рашэнне аб аднадзённай забастоўкі ў знак пратэсту супраць чарговага павышэння арэнднай платы.

Акрамя таго, з 1 сакавіка яны плануюць не плаціць падаткі. Пра гэта паведаміла БелаПАН адна з арандатараў ГЦ.

Як адзначыла жанчына, з-за павышэння арэнднай платы яна будзе вымушаная плаціць 114 еўра за квадратны метр замест ранейшых 45 еўра.

У пачатку студзеня гомельскія прадпрымальнікі, якія арандуюць плошчы ў гандлёвым цэнтры «Сакрэт», атрымалі паведамленні аб павышэнні арэнднай платы ў 1,4-2 разы. Па словах прадпрымальнікаў, перамовы з уласнікам, ТДА «НП-Сэрвіс», ні да чаго не прывялі. Больш за тое, кажуць яны, уласнік пагражаў ім у выпадку нязгоды з новымі стаўкамі аддаць увесь гандлёвы цэнтр у арэнду буйной кампаніі.

РГА «Перспектыва» папярэджвала прадпрымальнікаў аб магчымых наступствах новага закона аб свабодным устанаўленні арэнднай платы, які прасоўвалі сярэднія і буйныя саюзы прадпрымальнікаў.

«Цяпер мы пажынаем плады гэтага, - пракаментаваў сітуацыю старшыня савета РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка. - Думаю, што канфлікты па арэндзе будуць вылівацца ў лакальныя акцыі пратэсту па ўсёй краіне. Я б не стаў перакладаць гэта ў адносіны двух суб'ектаў гаспадарання, трэба глядзець глыбей. Людзей пазбаўляюць працоўных месцаў, і гэта рабіць лёгка, калі прадпрымальнікам няма куды пайсці, і ёсць манапалісты гандлёвых плошчаў».

Нагадаем, канфлікт паміж новым уласнікам ГЦ «Сакрэт» і прадпрымальнікамі пачаўся ў кастрычніку 2012 года. ТДА «НП-Сэрвіс» збіралася павысіць арэндную плату ў 2-4 разы, з 45 да 120 еўра за квадратны метр. Прадпрымальнікі правялі акцыю пратэсту, аформленую як сандзень і пераўлік, сустрэліся з чыноўнікамі. Аблвыканкам стаў на бок прадпрымальнікаў, і ў выніку ўласнік павысіў арэндную плату нязначна. Але з надыходам новага года арэндную плату ўсё ж павысілі значна.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках