28 лiстапада 2024, Чацвер, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуляць, дык гуляць

43
Гуляць, дык гуляць

Бабруйскі выканкам купляе 9 аўтамабіляў.

«Еўрарадыё» прасачыла, за якія грошы ў год ашчаднасці чыноўнікі набываюць аўтамабілі.

«У мінулым годзе купілі тры аўтамабілі для сельвыканкамаў. Там усё было праз камісійныя, старыя аўтамабілі перадалі, яны былі ламачыны. І адзін набылі нармальны, недарагі аўтамабіль для намесніка кіраўніка райвыканкама. У яго «Жыгулі» былі раней»,- распавядаюць у Шчучынскім райвыканкаме.

Там жа журналіст спытаў пра тое, ці будуць набываць нейкі транспарт у гэтым годзе. У адказ сказалі, што не. Але на сайце дзяржзакупак ёсць спіс патрэбных Шчучынскім чыноўнікам рэчаў, на якія ўжо выдзеленыя грошы. А там - «легкавыя аўтамабілі, адна штука, 250 мільёнаў рублёў». Каля 30 тысяч даляраў. Нядрэнная замена старой «ламачыне жыгулі».

Ёсць аўтамабілі і ў гадавым спісе ўсяго патрэбнага, які склаў Бабруйскі гарвыканкам. Там аўтамабіляў аж дзевяць. Праўда, кошт нашмат меншы - 120 мільёнаў (14 тысяч даляраў).

«Гэта не дзевяць легкавых аўтамабіляў. Мы аўтамабілі не набываем. Магчыма, вы там бачылі тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў?»- пярэчаць у выканкаме.

Толькі на сайце напісана дакладна - «9 легкавых аўтамабіляў».

Супрацоўніца гарвыканкама, адказная за закупкі, абяцае зайсці на сайт і пры наяўнасці памылкі ўсё выправіць. Але праз чатыры гадзіны 9 легкавушак нікуды не знікаюць.

Купляюць новыя і нятанныя аўтамабілі не толькі чыноўнікі гар-і райвыканкамаў. Сёе-тое дастаецца і работнікам культуры. Напрыклад, «Палац рэспублікі» не пасаромеўся задаволіць аўкцыён і набыць сабе ў 2012 годзе адразу два новыя аўтамабілі. Адзін вясной (коштам 520 млн рублёў, каля 60 тысяч даляраў), а другі восенню (коштам 450 мільёнаў, больш за 50 тысяч даляраў). Вера Савахідава, да якой адпраўляюць супрацоўнікі «Палаца рэспублікі» ад нятанных пакупак не адмаўляецца. Кажа, што аўтамабілі на самай справе набудуць. Толькі падрабязнасцяў, накшталт мадэлі і маркі, не ўдакладняе. Маўляў, будзе тэндэр, усё даведаецеся.

А вось магілёўскі тэатр лялек больш сціплы. Легкавы аўтамабіль там у гэтым годзе патрэбен толькі адзін. Кошт - «усяго» 150 мільёнаў (каля 17 тысяч даляраў).

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках