27 лiстапада 2024, Серада, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» патаннеў на трэць

60
«Газпрам» патаннеў на трэць

За год расейскі «Газпрам» страціў амаль трэць свайго кошту.

У ходзе таргоў на Маскоўскай біржы капіталізацыя кампаніі скарацілася на 1,47%, гэта значыць склала 104,7 мільярда даляраў, паведамляюць «Ведомости».

Для «Газпрама» гэты паказчык стаў мінімальным з ліпеня 2009 года. Эксперты лічаць, што такое рэзкае падзенне - рэакцыя рынку на павелічэнне капіталаўкладанняў і запланаванае скарачэнне дывідэндаў. Гэта паўплывала на настрой інвестараў і прывяло да перагляду ўмоў па доўгатэрміновых кантрактах з кліентамі ў Еўропе.

На ўнутраным жа рынку «Газпраму» перашкаджае агрэсіўная канкурэнцыя з «Наватэкам» і адтэрміноўка распрацоўкі Штокманаўскага радовішча.

Як адзначаюць аналітыкі UBS, «Газпрам» стаў адным з самых танных сярод сусветных нафтагазавых гігантаў. Для параўнання, капіталізацыя Exxon Mobil на сённяшні дзень складае 406 мільярдаў, PetroChina - 330 мільярдаў, а Shell - 262 мільярда даляраў. Гэта тры самых дарагіх кампаніі ў дадзеным сектары.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках