28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёзненскі райсельгасхарч хоча кітайскі джып за $ 27 тысяч

31
Лёзненскі райсельгасхарч хоча кітайскі джып за $ 27 тысяч

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Лёзненскага райвыканкама размясціла тэндэр на закупку кітайскага джыпа Great Wall Hover (Haval) H3 за 240 млн рублёў.

Гэты тэндэр значна сціплей, чым папярэднія заяўкі, - аўтамабіль работнікаў Лёзненскага райсельгасхарчу будзе на 80 млн танней, чым у «Наваполацквадаканала», а Чашніцкі ЖКГ і «Віцебскаблгаз» хацелі купіць джыпы даражэй на 110 млн і 120 мільёнаў рублёў адпаведна, піша onliner.by.

Зрэшты, пасля шэрагу публікацый чыноўнікі вырашылі зменшыць апетыты. Напрыклад, Ушацкі райвыканкам купляе Chevrolet Niva GLC за 175 млн рублёў, а рэдакцыя Ушацкай жа «раёнкі» «Патрыёт» - такую ж машыну, але ўсяго за 150 млн рублёў.

Нагадаем, 2013 год аб'яўлены Годам беражлівасці, а ўсе тры вышэйзгаданых аўтамабіля будуць аплачаныя з мясцовых бюджэтаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках