28 лiстапада 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Забудзьцеся аб прыватызацыі. Улады «крояць» уласнасць

22
Леанід Заіка: Забудзьцеся аб прыватызацыі. Улады «крояць» уласнасць

У Беларусі адбываецца падзел народнай уласнасці.

Пра гэта заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, каментуючы паступленне ў Менск чарговай - смешнай, з ягоных слоў, - раты ЕўрАзЭС, піша udf.by.

- Менск атрымаў чарговую рату крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у 440 млн даляраў ЗША амаль праз два месяцы пасля пастановы выдаць грошы. Чаму так позна?

- Гэта грашовая сфера - у гэтым нічога дзіўнага няма. Канец года, трэба было разлічыцца паводле бюджэту ЕўрАзЭС. А грошы ж расейскія пераважна. А студзень месяц у Расеі можна смела выкрэсліваць з жыцця. Ды і грошы Беларусі не патрэбныя...

- Як гэта не патрэбныя? Вы паглядзіце, як старанна Лукашэнка шукае, дзе б яшчэ ўварваць шэлег...

- У мінулым годзе мы толькі адсоткаў за крэдыты заплацілі 900 мільёнаў даляраў. Выкінулі на ўзвей-вецер. Дык хіба нам патрэбныя грошы? 900 мільёнаў выкінулі, а тут атрымалі суму ў два разы меншую - і радуемся. Чаму радуемся?

У гэтым годзе нам давядзецца аддаць блізу мільярда даляраў крэдытных адсоткаў. Калі б я быў кіраўніком народных расследаванняў, я пачаў бы шматаць не «Івацэвічыдрэў», а ўгары - там круцяцца мільярды. Што з таго, што дробны чыноўнік Сідараў скраў мільён даляраў? Усе грошы - наверсе.

Вы паглядзіце: правадыру купілі стары самалёт за 100 мільёнаў даляраў. А маглі ж за гэтыя крэдыты купіць тры новыя самалёты: адзін - прэзідэнту, другі - прэм'ер-міністру, а трэці - нам з вамі. Хіба можна называць старшыню Нацбанка і прэм'ера Мясніковіча дбайнымі гаспадарамі пасля гэтага?...

- Ці звязана гэта з выкананнем абавязанняў Менска ў прыватызацыі? Некалькі дзён таму Дзяржкаммаёмасці заявіў, што разглядаецца пытанне аб продажу мінарытарных пакетаў акцый «Беларуськалія» і «Нафтана».

- Забудзьцеся на слова «прыватызацыя»! Гэта наўпрост звязана з падзелам народнай беларускай уласнасці. Беларусь - адзіная краіна ў свеце, дзе 70% усёй уласнасці з'яўляецца грамадскай, яшчэ непакроенай. Вось верхаводы яе і «крояць». І гэтая ўласнасць цягне да сябе імперыялістаў ўсіх марак: і расейцаў, і немцаў, і габрэяў і ўсіх астатніх.

Вунь Беразоўскі судзіцца з расейскай наменклатурай у асобе Абрамовіча за нейкіх 2-3 мільярды даляраў. А тут трэба пакроіць 130 млрд народнай уласнасці.

Галоўнае пытанне рэвалюцыі ва ўсялякай краіне - пытанне аб уласнасці. Калі кажуць іншае - значыць, хлусяць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках