28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль: Мытны саюз з Януковічам не абмяркоўвалі

23
Крэмль: Мытны саюз з Януковічам не абмяркоўвалі

Крэмль пракаментаваў сустрэчу прэзідэнтаў Расеі і Украіны.

Прэзідэнты Расеі і Украіны Уладзімір Пуцін і Віктар Януковіч на сустрэчы ў мінулую пятніцу ў Сочы абмеркавалі парадак дня двухбаковай міждзяржаўнай камісіі, пасяджэнне якой адбудзецца 17 снежня ў Маскве, пытанне аб магчымым далучэнні Украіны да Мытнага саюза не абмяркоўвалася, паведаміў «Інтэрфаксу» прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Са слоў Пяскова, падчас сустрэчы «значная ўвага была ўдзеленая тэме супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, пры абмеркаванні якой бакі зблізілі свае пазіцыі». «Аднак канчатковай дамоўленасці дасягнута не было», - падкрэсліў прэс-сакратар прэзідэнта.

Ён паведаміў, што ў кантэксце пасяджэння, што мае адбыцца, міждзяржаўнай камісіі Расея - Украіна прэзідэнты дзвюх краін «абмяняліся думкамі адносна магчымага працягу і развіцця кааперацыі ў прамысловасці і высокатэхналагічных галінах, у прыватнасці, у авія- і суднабудаванні, ракетабудаванні і касмічнай сферы».

«Пуцін і Януковіч таксама разгледзелі цяперашні стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў фінансава-крэдытнай сферы», - сказаў прэс-сакратар прэзідэнта.

Ён адзначыў, што «па ўсіх гэтых тэмах перамовы ў бліжэйшы час будуць працягнутыя на экспертным узроўні».

«Пытанне аб магчымасці далучэння Украіны да Мытнага саюза на сустрэчы ў Сочы не абмяркоўвалася», - заявіў Пяскоў.

Раней у суботу ў Твітэры брытанскага журналіста, рэдактара The Economist Эдварда Лукаса, які ў сваю чаргу спасылаўся на свае крыніцы, з'явілася інфармацыя аб тым, што Януковіч нібыта дамовіўся з расейскім бокам аб уступленні Украіны ў Мытны саюз у бліжэйшы час.

Лукас сцвярджаў, што прэзідэнты дзвюх краін на сустрэчы ў Сочы дасягнулі стратэгічнага пагаднення, якое ўключае ў сябе, у прыватнасці, вылучэнне Украіне пяці мільярдаў даляраў авансавага плацяжу, зніжэнне кошту на газ да 200 даляраў за тысячу кубаметраў, пры далучэнні Украіны ў Мытны саюз. Журналіст таксама пісаў, што Украіна можа агулам атрымаць ад Масквы 15 млрд даляраў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках