27 лiстапада 2024, Серада, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Дзядок трапіў у бальніцу

1
Палітвязень Дзядок трапіў у бальніцу

На працэдуры яго водзяць у кайданках.

Палітвязень Мікалай Дзядок з 1 снежня пераведзены ў рэспубліканскую турэмную бальніцу, якая знаходзіцца ў Жодзінскай калоніі. Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла жонка Мікалая Дзядка Валерыя Хоціна са спасылкай на адваката, які бачыўся са зняволеным у Жодзінскай калоніі.

«У бальніцу Мікалай трапіў, так як тры гады скардзіўся на боль у страўніку. Лячэнне яму не дапамагала, і таму ў магілёўскай турме вырашылі накіраваць яго на абследаванне і лячэнне ў бальніцу. Паведаміў, што везлі па этапе з Магілёва да Жодзіна амаль палову дня, было даволі цяжка. Зараз у бальніцы. Лячэнне такое: даюць таблеткі і яшчэ водзяць на працэдуры, але ў кайданках, так як у яго паперах з магілёўскай турмы напісана, што ён «схільны да ўцёкаў». У астатнім кажа, што ўсё нармальна», - паведаміла Валерыя Хоціна.

Нагадаем, Мікалай Дзядок, а таксама Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Максім Веткін, якія праходзілі з ім па адной справе, былі асуджаныя судом Завадскога раёна Менска 27 траўня 2011 года. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў злачынствах, прадугледжаных ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае хуліганства) і ч. 2 і 3 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Ім інкрымінаваўся шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынку Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закідванне бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе.

Праваабаронцы лічаць прысуд Мікалаю Дзядку і іншым асуджаным па гэтай справе палітычна матываваным і лічаць Мікалая Дзядка палітычным зняволеным.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках