27 лiстапада 2024, Серада, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі Еўрамайдана падтрымалі беларускіх палітвязняў

5

Украінскія актывісты сфатаграфаваліся з партрэтамі беларускіх вязняў сумлення.

Такім чынам яны падтрымалі беларусаў, якія зараз знаходзяцца ў турмах. Як стала вядома charter97.org, ініцыятарамі акцыі, якая адбылася падчас «Народнага веча», якое прайшло ўчора, выступілі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Яны, як і прадстаўнікі іншых апазіцыйных арганізацый з нашай краіны рэгулярна прысутнічаюць на мерапрыемствах прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве.

«Ніхто з украінцаў не адмовіўся ад удзелу ў акцыі. Усе жадалі хутчэйшай свабоды нашым палітвязням і ўсёй краіне», - распавёў адзін з беларусаў.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння ўрадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Улады краіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, зачысціўшы Майдан Незалежнасці ад намётаў і актывістаў апазіцыі. Тым не менш, людзі застаюцца ў цэнтры Кіева, а акцыі працягваюцца ўжо другі месяц.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках