27 лiстапада 2024, Серада, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля амбасады Украіны ў Маскве затрымалі прыхільнікаў «Еўрамайдана»

7

У Маскве каля будынка амбасады Украіны паліцыя затрымала 11 удзельнікаў акцыі ў падтрымку «Еўрамайдана».

Сярод затрыманых апынуўся сустаршыня РПР-ПАРНАС Барыс Нямцоў. Як паведамляе «Інтэрфакс», актывістаў вязуць у аддзяленне паліцыі.

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках банэр: «Украіна, мы з табой». Як распавёў Нямцоў, яны «абсалютна мірна стаялі каля амбасады», піша Lenta.ru.

Таксама палітык заявіў, што РПР-ПАРНАС салідарная з украінскай апазіцыяй, якая імкнецца ў Еўразвяз. «Мы выступаем і за еўрапейскі выбар Расеі, гэта абсалютна арганічна. І Расея, і Украіна - неад'емная частка Еўропы», - адзначыў Нямцоў.

Фота: @nlevshits

Раней апазіцыянер заявіў у эфіры «Эхо Москвы», што нягледзячы на спачуванне ўкраінскім дэманстрантам, ён не зможа адправіцца ў Кіеў. Па словах Нямцова, які таксама з'яўляецца дэпутатам яраслаўскай абласной думы, у яго ёсць справы ў Яраслаўлі, паколькі там прымаецца рэгіянальны бюджэт.

Нагадаем, на віленскім саміце Усходняга партнёрства 28-29 лістапада прэзідэнт Віктар Януковіч не падпісаў Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ. Кіеў прапанаваў Бруселю прыцягнуць Расею да абмеркавання палажэнняў пагаднення. Еўрачыноўнікі пакуль на такую прапанову не пагаджаюцца.

Жыхары краіны ўжо адказалі на зрыў падпісання пагаднення беспрэцэдэнтнай акцыяй пратэсту. Яна праходзіць па ўсёй Украіне ўжо другі тыдзень і б'е рэкорды колькасці ўдзельнікаў падзей 2004 года. Кульмінацыяй акцыі, якую ўжо называюць «еўрарэвалюцыяй», былі ўчорашнія падзеі ў Кіеве. У мірнай акцыі на Майдане Незалежнасці прынялі ўдзел ад 500 да 700 тысяч чалавек. Каля рэзідэнцыі Януковіча адбыліся сутыкненні, справакаваныя некалькімі сотнямі невядомых хуліганаў у масках. Апазіцыя асудзіла правакатараў і заявіла пра працяг акцыі. Сёння ва Украіне намечаны пачатак агульнанацыянальнай забастоўкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках