Арцемій Троіцкі: «Гэты Майдан немагчыма разагнаць, зачыніць, адмяніць»
16- 17.12.2013, 13:02
- 22,279
Вядомы журналіст і музычны крытык выказаўся наконт падзей у Кіеве.
Арцемій Троіцкі ў інтэрв'ю «Эхо Москвы» заявіў, што «брыгады Януковіча» нямоглыя перад Майданам.
«Натуральна, усе жывуць сваім жыццём, ходзяць на працу, ходзяць у месцы грамадскага харчавання, зазіраюць у крамы і гэтак далей. Ну, вось, скажам, мае знаёмыя - яны да 6 гадзін на працы, а пасля 6 гадзін усе ідуць на Майдан цалкам спакойна. Практычна ўсе.
Так што скавырнуць Майдан немагчыма. Вось цяпер гэта вялікі вясёлы ўмацаваны раён з непранікальнымі і нязрыўнымі ніякімі бульдозерамі барыкадамі. Знаходзіцца там у любы практычна ўзяты момант часу ад дзесятка да некалькіх дзесяткаў, а часам, натуральна, і па некалькі сотняў тысяч чалавек. Гэты Майдан разагнаць, зачыніць, адмяніць немагчыма. Гэта можна зрабіць толькі з дапамогай якой-небудзь нейтроннай бомбы. Інакш ніяк.
Таму калі Майдан вырашыць, што трэба разыходзіцца, то яны разыйдуцца. Калі яны гэтага не вырашаць, ніякая сіла ў свеце (я ўжо не кажу пра худыя там гэтыя спалоханыя брыгады Януковіча) з гэтым Майданам нічога не зробіць», - адзначыў журналіст.