27 лiстапада 2024, Серада, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі Майдана: «Мы змагаемся за ідэю і за каштоўнасці» (Відэа)

6

Прадпрымальнік з Харкава распавёў, чаму ён выйшаў на Еўрамайдан.

Аляксандр раней не цікавіўся палітыкай, але ўжо некалькі дзён бярэ ўдзел у акцыях пратэсту ў Кіеве. У інтэрв'ю сайту charter97.org ён распавёў, што прымусіла яго прыехаць у сталіцу.

«Еўрамайданы ва ўсёй краіне пачаліся абсалютна стыхійна. А сёння мы маем найбуйнейшыя мітынгі і пратэсты за ўсю гісторыю незалежнай дзяржавы. Яны мацнейшыя, чым у 2004 годзе. Яны не звязаныя з выбарамі або з якой-небудзь канкрэтнай партыяй. Гэта не барацьба супраць кагосьці. Гэта барацьба за ідэю, - кажа ён. - Не за Еўропу, а супраць карупцыі, за тое, каб нас не білі, за парадак, за нармальную эканамічную палітыку. Мы хочам мець Еўропу тут, мы хочам еўрапейскія каштоўнасці. Як прадпрымальнік, я, напрыклад, хачу эканамічнай свабоды».

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве ды іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння ўрадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні.

Уначы 30 лістапада ўлады груба разагналі мірны мітынг студэнтаў у цэнтры Кіева. На наступны дзень, 1 снежня, сотні тысяч украінцаў выйшлі на мітынгі пратэсту ў Кіеве і рэгіёнах. Апазіцыя правяла Народнае веча на Майдане і абвясціла аб пачатку агульнанацыянальнага страйку з патрабаваннем адстаўкі Кабінета міністраў і прэзідэнта.

11 снежня пад 01:00 ночы некалькі тысяч сілавікоў атачылі Еўрамайдан і пачалі штурм барыкад, устаноўленых вакол намётаў. Раніцай сілавікі прыпынілі наступ на пазіцыі апазіцыйных актывістаў. Камунальнікі ўвесь дзень разбіралі барыкады на «зачышчаных» тэрыторыях, аднак далей у бок Еўраактывістаў прасунуцца не змаглі.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выказаў «агіду» з нагоды пастановы ўлады ўжыць сілу супраць мірнага пратэсту ў Кіеве. Штурм Еўрамайдану таксама асудзілі ўлады заходніх краін.

12 снежаня Вашынгтон заявіў аб магчымым увядзенні санкцый супраць афіцыйнага Кіева.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках