Расейскія СМІ «знайшлі і разбурылі» новы помнік Леніну ў Кіеве (Відэа)
49- 13.12.2013, 11:53
- 34,787
Расейскія СМІ даводзяць да абсурду скажэнне інфармацыі з Кіева.
Сёння журналісты ўплывовага расейскага выдання «Russia today» напісалі матэрыял, у якім удзельнікаў Еўрамайдана абвінавацілі ў звяржэнні другога помніка Леніну. У інфармацыйнай нататцы журналісты называюць актывістаў Майдана «вандаламі», перадае тэлеканал ТСН.
Цікава, што журналісты «Russia today» не звярнулі ўвагі, што «другі помнік» - гэта тая ж статуя Леніну на Бесарабскай плошчы, якую мітынгоўцы звалілі 8 снежня.
«Гэта ўжо не першы падобны акт вандалізму - 8 снежня ў цэнтры ўкраінскай сталіцы на Бесарабскай плошчы мітынгоўцы павалілі і разбурылі іншы помнік Леніну», - піша выданне.
Нагадаем, што толькі 8 снежні пратэстоўцы павалілі помнік Леніну і спелі гімн Украіны.