Новым гендырэктарам «Юнацтва» стаў Пракаповіч
3- 5.11.2013, 21:36
- 29,637
Аляксей Пракаповіч прызначаны выканаўцам абавязкаў гендырэктара «Юнацтва».
Паводле звестках «Прессбола» ў кіраўніцтве «Юнацтва» адбылася вельмі рэзанансная змена - Эдуард Зотаў адпраўлены ў адстаўку з пасады генеральнага дырэктара «сіне-чырвоных».
Пакуль выканаўцам абавязкаў прызначаны начальнік управы фізічнай культуры, спорту і турызму Менгарвыканкама Аляксей Пракаповіч.
Афіцыйна аб пературбацыі ў вышэйшым кіраўніцтве шасціразовых чэмпіёнаў краіны не паведамляецца. Паводле неафіцыйнай жа інфармацыі прычына адстаўкі - зацягванне тэрмінаў здачы ў эксплуатацыю «Чыжоўка-Арэны», будаўніцтва якой знаходзілася ў падпарадкаванні хакейнага клуба як кіроўнай арганізацыі.
Ускосным пацвярджэннем інфармацыі аб звальненні кіраўніка служыць тое, што 5 лістапада пад шэсць гадзін вечара яго прозвішча было выдалена з раздзелу «кіраўніцтва» на старонцы афіцыйнага сайта клуба.
Фота: ctv.by