27 лiстапада 2024, Серада, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Васілём Парфянковым

18
Суд над Васілём Парфянковым

Былому палітвязню зноў пагражае турма.

Крымінальны працэс над Васілём Парфянковым пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Менска.

Моладзевага актывіста абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса). Паколькі моладзевы актывіст з 21 верасня знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №1 горада Светлагорска, яго на суд прывязуць пад канвоем.

Васіль Парфянкоў на працягу апошніх трох гадоў неаднаразова падвяргаўся крымінальнаму і адміністрацыйнаму пераследу за ўдзел у акцыях апазіцыі. Ён быў затрыманы ў Менску 4 студзеня 2011 года па абвінавачванні ў дачыненні да «масавых беспарадкаў», якія нібыта адбыліся падчас дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Праз трое сутак апынуўся ў менскім СІЗА па вул. Валадарскага як фігурант крымінальнай справы па артыкуле 293 КК.

Яго прысуд стаў самым першым па «справе 19 снежня»: 17 лютага 2011 года Фрунзенскі суд Менска асудзіў Васіля на 4 гады калоніі строгага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі г. Орша. З 17 па 27 ліпеня правёў у штрафным ізалятары «за парушэнне формы адзення».

11 жніўня 2011 года памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.

29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёна Менска Сяргеем Бандарэнкам. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў удзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён у ліку іншых вязняў Плошчы быў вызвалены ў жніўні 2011 года ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі аб памілаванні.

24 ліпеня Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне ўмоваў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом.

9 жніўня 2012 года Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў. Адбываў пакаранне ў калоніі горада Баранавічы. Вызвалены 9 лютага 2013 года. Узяты пад прэвентыўны нагляд міліцыі.

12 ліпеня 2013 года Васілю зноў было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу - «Парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду». Справа была перададзеная ў суд, але судовага працэсу па ёй не адбылося, так як быў прыдуманы іншы спосаб уздзеяння на іншадумцаў. 21 верасня 2013 года пасля адбыцця пяцісутачнага адміністрацыйнага арышту, да якога быў асуджаны ён «завочна», Васіль Парфянкоў нечакана для ўсіх быў адпраўлены на год у лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) у Светлагорск.

Як высветлілі праваабаронцы, рашэнне аб накіраванні Васіля Парфянкова ў ЛПП было прынята судом Першамайскага раёна Менска яшчэ 4 верасня.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках