27 лiстапада 2024, Серада, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» выйграла ў «Авангарда»

7
Менскае «Дынама» выйграла ў «Авангарда»

У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» перамагло на лёдзе «Менск-Арэны» омскі «Авангард» з лікам 4:3 (3:2, 1:1, 0:0).

Шайбы закінулі:

у гаспадароў - Аляксей Яфіменка (6.53, асістэнты - Андрэй Стась), Джэф Плат (8.26, у большасці, асістэнты - Збынек Іргл, Томаш Суровы), Андрэй Стась (18.20, асістэнт - Дзмітрый Мялешка), Ілля Казнадзей (33.16, асістэнты - Андрэй Стась, Дзмітрый Мялешка), паведамляе БелаПАН.

у гасцей - Томаш Заборскі (3.34, асістэнты - Кірыл Лямін, Аляксандр Перажогін), Дзмітрый Сёмін (16.37, у большасці, асістэнты - Сяргей Касціцын, Аляксандр Фралоў), Дзмітрый Вараб'ёў (21.51, асістэнт - Аляксей Бадзюк).

Штрафны час: 6 - 10. Кідкі: 25 - 37.

Пасля 12 матчаў «Дынама» з 13 баламі займае 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі і 22-е - у агульнай табліцы (4 перамогі ў асноўны час, 1 паражэнне ў овертайме, 7 паражэнняў у асноўны час, розніца шайбаў 24-34).

Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе дома: 9 кастрычніка - з «Медвешчаком», 11- га - са «Спартаком», 13- га - з «Данбасам».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках