27 лiстапада 2024, Серада, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Яроменка знялі прэвентыўны нагляд

4
З Яроменка знялі прэвентыўны нагляд

З былога палітвязня Уладзіміра Яроменка зняты прэвентыўны нагляд - такую пастанову прыняў суд.

Аднак актывіст застаецца пад прафілактычным назіраннем.

Пра гэта Уладзіміру Яроменку паведамілі ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі Першамайскага раёна Менска:

«Тэлефанаваў інспектар, прасіў зайсці ў інспекцыю, выдаў мне пастанову аб тым, што нагляд у дачыненні да мяне спынены, менавіта прэвентыўны нагляд. Я застаюся пад прафілактычным, які і быў у мяне пасля вызвалення з калоніі. То бок, у мяне няма абмежавання ў часе знаходжання дома, я магу пакідаць межы горада, у якім я жыву, выязджаць за мяжу. Але калі я з'язджаю кудысьці даўжэй чым на месяц, то павінен папярэджваць інспектара», - паведаміў «Радыё Рацыя» актывіст.

Уладзімір Яроменак менавіта за парушэнне прэвентыўнага нагляду ў жніўні быў асуджаны на 3 месяцы арышту судом Першамайскага раёна. Актывіст абскардзіў прысуд, але дата разгляду скаргі ў гарадскім судзе пакуль не прызначаная.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках