27 лiстапада 2024, Серада, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Працоўная эміграцыя становіцца нацыянальнай ідэяй

91
Леанід Заіка: Працоўная эміграцыя становіцца нацыянальнай ідэяй

Ад'езд на заробкі за мяжу сёння стаў адзінай перспектывай для беларусаў.

Эканаміст Леанід Заіка ўпэўнены, што колькасць грамадзян Беларусі, якія бягуць з краіны ў пошуках лепшай будучыні, будзе расці. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

«Беларусь і раней, у савецкі час, была адной з галоўных крыніц рабочай сілы. Тысячы ехалі на заробкі на Урал, у Казахстан, Сібір. Многія, у адрозненне ад прадстаўнікоў іншых савецкіх рэспублік, там і заставаліся.

Цяпер, улічваючы эканамічную сітуацыю ў краіне, працоўная міграцыя наогул становіцца нацыянальнай ідэяй, асабліва для маладых беларусаў. Бо ні адзін нармальны чалавек пасля заканчэння ВНУ не будзе сядзець і чакаць абяцанай зарплаты ў 500 даляраў. Прасцей з'ехаць за мяжу і атрымліваць больш», - заявіў Леанід Заіка.

Беларусы маюць нядрэнныя перспектывы ў пошуку працы ў Расеі. Гэтаму спрыяе адзіны рынак рабочай сілы ў рамках Мытнага Саюза. Таму эканаміст раіць беларусам скарыстацца гэтай магчымасцю для паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча на час эксперыментаў з эканомікай краіны.

«Трэба даць магчымасць наменклатуры і ўраду адыграць свой «апошні вальс». Хоць хутка пабягуць і яны. У 70% маіх знаёмых - прафесараў, акадэмікаў, эканамістаў, якія атрымліваюць узнагароды і граматы ад гэтай улады, - дзеці ўжо вучацца і працуюць за мяжой. Зразумела, што ўслед за дзецьмі, у рэшце рэшт, уцякуць і бацькі», - кажа ён.

Для краіны гэта можа прывесці да «антрапалагічнай катастрофы», упэўнены Леанід Заіка.

«Паглядзіце на беларускую вёску, і вы ўбачыце, чым падобнае можа скончыцца, - застануцца дурні і п'яніцы. Гэтую карціну дэградацыі можна ужо назіраць па выразах твараў многіх беларускіх чыноўнікаў. Калі нічога не зменіцца, то ратаваць эканоміку краіны прыйдзецца тымі ж мерамі, якімі ратуюць падобную сітуацыю ў футболе - запрашэннем прафесійнага замежнага трэнера», - заявіў эканаміст.

Нагадаем, па словах прадстаўніка Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Беларусі Наталлі Жак, у цяперашні час знаходзяцца за мяжой ад 800 тысяч да 1,2 мільёна грамадзян Беларусі працаздольнага ўзросту.

Масавы выезд на працу за мяжу беларускіх грамадзян пацвярджаецца дадзенымі статыстыкі: спісачная колькасць работнікаў арганізацый у студзені-кастрычніку 2012 года знізілася на 81,9 тысяч чалавек да 3 мільёнаў 374 тысяч чалавек, або 97,6% ад паказчыка за аналагічны перыяд 2011 года.

Між тым, паводле вынікаў перапісу 2009 года, у Беларусі доля насельніцтва ў працаздольным узросце значна больш колькасці занятых у эканоміцы - больш за 5,8 мільёнаў чалавек, або 62% насельніцтва краіны. Такім чынам, амаль 2,5 мільёна працаздольных беларусаў не занятыя ў айчыннай эканоміцы.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках