28 лiстапада 2024, Чацвер, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Год «беражлівасці»: ЖКГ Чашнікаў купляе аўто за $40 тысяч

30
Год «беражлівасці»: ЖКГ Чашнікаў купляе аўто за $40 тысяч

Унітарнае прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка горада Чашнікі» размясціла тэндэр на куплю легкавога аўтамабіля за 350 мільёнаў рублёў.

Пра гэта паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

У заяўцы не пазначаныя патрабаваныя тэхнічныя параметры машыны, паведамляецца толькі, што гэта павінен быць легкавы аўтамабіль з бензінавым рухавіком аб'ёмам вышэй 1500 кубічных сантыметраў.

Таму цяжка вызначыць, на які легкавік паклалі вока Чашніцкія камунальнікі. Па кошце, напрыклад, падыходзіць Toyota Camry у камплектацыі Elegance Plus з 2,5-літровым рухавіком і афарбоўкай «металік».

Зрэшты, у гэтым коштавым дыяпазоне знаходзіцца і ўпадабаны раённым чыноўнікам красовер Kia Sportage з 2-літровым рухавіком у камплектацыі Premium або Sport.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках