27 лiстапада 2024, Серада, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вясна». Дакументальны фільм пра Алеся Бяляцкага

8

Дакументальны фільм пра беларускага палітвязня зняла рэжысёрка Вольга Швед.

Яго прэм'ера адбылася на тэлеканале «Белсат».

Фільм распавядае пра лёс і працу старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага, а таксама пра тых людзей, якім арганізацыя дапамагала бараніць свае правы.

«Гісторыя найноўшай Беларусі - гэта гісторыя рэпрэсій. Кожная лёсавызначальная падзея - выбары, падвышэнне коштаў, змяненне заканадаўства - сканчаецца рэпрэсіямі. Арганізацыя ж дапамогі рэпрэсаваным - у непасрэднай канфрантацыі з рэпрэсіўнымі органамі. Такім чынам, Алесь Бяляцкі стаў у пэўным сэнсе асабістым ворагам Лукашэнкі. Бо усведамляючы, што ў выпадку праблем табе ёсць каму дапамагчы, перастаеш баяцца сказаць, што думаеш, ці пайсці на акцыю пратэсту», - кажа рэжысёрка фільма Вольга Швед.

Арганізацыя дапамогі рэпрэсаваным «Вясна'96» паўстала ў 1996-м, праз два гады пасля таго, як Лукашэнка стаў верхаводзіць.

Цэнтральная постаць стужкі - Алесь Бяляцкі, ён прысутнічае на архіўных здымках і кадрах кінахронікі, але ў фільме няма выказванняў самога Алеся, акрамя апошняга слова ў судовай зале. І ўсё ж ён звяртаецца да нас - вуснамі сваёй жонкі, якая распавядае, чаму Алесь выбраў у жыцці беларускі шлях, чаму заняўся абаронай людзей ад посткамуністычных улад, як паступова звыкаў да думкі, што і сам стане ахвярай рэпрэсій, як жыў з усведамленнем няўхільнасці гэтага. Якую плату акрамя свабоды даводзілася плаціць яму штодня, і што значыць быць поплеч з такім чалавекам?

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках