27 лiстапада 2024, Серада, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік МАЗа вырашыў сысці на пенсію

54
Экс-кіраўнік МАЗа вырашыў сысці на пенсію

Аляксандр Бароўскі, які ў нядаўнім часе узначальваў ААТ «Менскі аўтамабільны завод", не плануе працягваць працоўную дзейнасць.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў дзяржорганах.

«У Аляксандра Васільевіча ў снежні 2012 года скончыўся тэрмін дзеяння працоўнага кантракту, ён выказаў жаданне выйсці на пенсію, у сувязі з чым на ААТ «МАЗ» быў прызначаны новы гендырэктар, яго прызначэнне адобрана кіраўніком дзяржавы ў канцы снежня», - распавёў суразмоўца агенцтва.

Ён адзначыў, што «больш раннія планы аб тым, што Бароўскі працягне сваю працоўную дзейнасць у органах мясцовай выканаўчай улады, не пацвердзіліся».

«Пакуль гаворка ідзе пра тое, што яму неабходна адпачыць, магчыма, паправіць здароўе. Як будзе ў далейшым складвацца сітуацыя - пакажа час», - сказала крыніца.

Ён падкрэсліў, што Бароўскі, кіруючы МАЗам, праявіў сябе правільным мэнэджарам і кіраўніком, «фактычна вывеў завод на новы вытворчы ўзровень, у тым ліку па эканамічнай эфектыўнасці».

Бароўскі нарадзіўся ў 1951 годзе, у снежні 2009 года быў прызначаны гендырэктарам ВА «БелаўтаМАЗ» - гендырэктарам ААТ «Менскі аўтамабільны завод».

З 2006 года па 2007 год узначальваў канцэрн «Белнафтахім». У траўні 2007 года Бароўскі быў затрыманы КДБ Беларусі «па падазрэнні ў крадзяжы і за злоўжыванне службовым становішчам». У сакавіку 2008 года быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі, а таксама на 3 гады пазбаўлены права займаць кіруючыя пасады ў дзяржаўных арганізацыях і прадпрыемствах.

У канцы снежня 2008 года Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні Бароўскага ў абмен на выплату кампенсацыі нанесенай шкоды.

У канцы снежня 2012 года Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Віктара Асноўскага кіраўніком МАЗа.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках