27 лiстапада 2024, Серада, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор патрабуе для Васільева 15 гадоў з канфіскацыяй

19
Пракурор патрабуе для Васільева 15 гадоў з канфіскацыяй

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў у якасці пакарання былому намесніку старшыні Менгарвыканкама Ігару Васільеву 15 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

8 лютага чакаецца, што абвінавачаны выступіць з апошнім словам, потым будзе абвешчаны прысуд, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, суд над былым чыноўнікам пачаўся 20 снежня. Пасля некалькіх пасяджэнняў суд вырашыў зрабіць працэс закрытым.

Васільева абвінавачваюць паводле артыкула Крымінальнага кодэксу «Атрыманьне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры» – за заключэнне інвэстыцыйнай дамовы паміж Менскім гарвыканкамам і суб'ектам гаспадарання Чэхіі.

Васільеў быў затрыманы 6 ліпеня 2012 году ў сваім службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару ў суме 250 тысяч даляраў.

Паводле КДБ, чыноўнік вымагаў хабар у суме 500 тысяч даляраў у прадстаўнікоў еўрапейскага прадпрыемства-інвестара за станоўчае вырашэнне пытання, звязанага з заключэннем інвестдамовы на суму больш як 30 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках