27 лiстапада 2024, Серада, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хісткая манаполія «Газпрома»

4
Хісткая манаполія «Газпрома»

Падтрымка Крамлём «Газпрома», відаць, слабее.

«Калі нават вашы бацькі губляюць веру ў вас, значыць, у вас праблемы», - піша Эндру Піпл у The Wall Street Journal.

Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў на мінулым тыдні кіўнуў на паслабленне манаполіі «Газпрома» у экспарце расейскага газу. Улічваючы, што кампанія спадзяецца на продажы за мяжу - яна спаганяе з еўрапейцаў у чатыры разы больш, чым з расейцаў - гэта можа стацца пагрозай для існавання «Газпрома».

Шмат хто скажа, даўно пара. Каціроўкі акцый «Газпрома» упалі з рэкорднага ўзроўню ў траўні 2008 года на 60%. Паводле звестак Eurostat, дзель імпарту расейскага газу ў ЕЗ скарацілася з паловы ў 2000 годзе да траціны.

У сваёй краіне галоўным перавагай «Газпрома» з'яўляецца валоданне газаправодамі. Але Масква заахвоціла «Газпром» даць больш доступу канкурэнтам, такім як «Новатэк» і «Роснефть». Паводле звестак IHS CERA, на дзель вытворцаў газу, адрозных ад «Газпрома», цяпер даводзіцца 27% здабычы, у параўнанні з 10% у 2000 годзе.

Але Расея магла б зайсці далей. Поўная адкрытасць трубаправодаў дазволіла б квітнець унутраным канкурэнтам, і гэта б падахвочвала канкурэнтаў. Такім чынам, «расейскія энэргакампаніі змаглі б больш паспяхова канкураваць з замежнікамі. У канчатковым выніку, гэта дапамагло б Крамлю ў будучым забяспечыць сабе паступленне падаткаў ад продажу газу. У расейскай энэргетыцы палітыка часта пераважае над эканомікай. Але калі для Мядзведзева важныя доўгатэрміновыя інтарэсы сваёй краіны, яму трэба было б дазволіць «Газпрому» устаць на ногі самастойна - або ўпасці», - робіць высновы аўтар.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках