Нацбанк не ўтрымаў стаўку на міжбанку ніжэй за 40%
18- 25.01.2013, 18:26
Доўжаны з сярэдзіны студзеня дэфіцыт рублёвай ліквіднасці ў банкавай сістэме не дазволіў Нацбанку РБ утрымаць працэнтную стаўку на рублёвым міжбанку ніжэй за 40%.
Сёння, у пятніцу 25 студзеня, сярэднеўзважаная стаўка АФН overnight склала 40,02%, павялічыўшыся на 1,26 пункты ў параўнанні з учорашнім значэннем.
Паводле звестак Нацбанка, на раніцу 25 студзеня дэфіцыт рублёвай ліквіднасці складаў Br 2,063 трлн, акрамя таго, банкі абавязаныя сёння вярнуць рэгулятару 0,517 трлн рублёў, дадзеных напярэдадні пад 50% для падтрымкі ліквіднасці. Рэшта падтрымкі ліквіднасці з боку рэгулятара на 25 студзеня складала 2,691 трлн.
На думку дылераў банкаў, адэкватная вартасць рублёвых рэсурсаў на сённяшні дзень складае прыкладна 45-48% гадавых.