27 лiстапада 2024, Серада, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стварэнне «Расбелаўта» пад пагрозай зрыву

12
Стварэнне «Расбелаўта» пад пагрозай зрыву

Гендырэктар КАМАЗа кажа аб зніжэнні цікавасці, а беларускі віцэ-прэм'ер скардзіцца на пазіцыю расейскага боку.

Сяргей Кагогін, генеральны дырэктар КАМАЗа і кіраўнік падраздзялення дзяржкарпарацыі «Ростэх» «РТ-Аўта», адзначыў зніжэнне цікавасці да перамоваў з Беларуссю па альянсе з аўтазаводам «МАЗ» з-за зацягвання тэрмінаў, піша Інтэрфакс.

«Усё ў стадыі размоў. Калі ходзяць вакол аднаго і таго ж пытання дастаткова доўга, у мяне, вядома, дастаткова цярпення, каб яго працягваць, але цікавасць да гэтай тэмы падае», - заявіў Кагогін у кулуарах Сусветнага эканамічнага форуму, каментуючы перамовы па стварэнні альянсу з МАЗам.

Раней кіраўнік КАМАЗа адзначаў, што ў выпадку аб'яднання павялічыцца загрузка беларускага прадпрыемства, альянс таксама дазволіць скараціць тэрміны акупнасці такіх вытворчасцей. Таксама паведамлялася, што ў лютым 2011 года дзяржкарпарацыя накіравала кіраўніцтву Беларусі прапанову аб аб'яднанні КАМАЗа і МАЗа.

Кіраўнік карпарацыі «Ростэх» Сяргей Чэмезаў раней казаў, што адзін з варыянтаў здзелкі - гэта стварэнне СП на парытэтных пачатках, куды можа ўвайсці 49,9% «КАМАЗа», 49,9% «МАЗа» і яшчэ шэраг беларускіх прадпрыемстваў.

Між тым, як заявіў 15 студзеня першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, стварэнне холдынгу «Расбелаўта» на базе беларускага ААТ «Менскі аўтамабільны завод» і расейскага ААТ КАМАЗ тармозіць пазіцыя расейскага боку, які парушае прынцып роўнасці партнёраў.

«Стварэнне гэтага альянсу ўскладняецца на дадзены момант па двух фактарах», - сказаў Сямашка на прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі для беларускіх і замежных СМІ.

Ён нагадаў, што раней кампанія Ernst&Yang выканала ацэнку кошту актываў двух прадпрыемстваў, ацаніўшы актывы МАЗа ў $1 млрд 82 млн, КАМАЗа - у $1 млрд 620 млн. Зыходзячы з гэтых сум, беларускі бок павінен унесці ў холдынг 57% акцый мінус адна акцыя, пры гэтым 49% акцый павінны складаць каштоўныя паперы непасрэдна Менскага аўтазавода. «Цяпер Расея парушае гэты парытэт, выходзіць за межы пазначаных $1,6 млрд», - сказаў Сямашка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках