27 лiстапада 2024, Серада, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіча прызначылі віцэ-прэм'ерам

213
Пракаповіча прызначылі віцэ-прэм'ерам

Лукашэнка прызначыў Пятра Пракаповіча намеснікам прэм'ер-міністра.

Пры гэтым ён вызваліў Пракаповіча ад пасады свайго памочніка, паведамляе прэс-служба дыктатара.

«На Пятра Пракаповіча ўскладзеная адказнасць за забеспячэнне выканання важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, выканання рэспубліканскага бюджэту і ажыццяўлення мерапрыемстваў па мадэрнізацыі беларускай эканомікі», - гаворыцца ў паведамленні.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 студзеня.

Нагадаем, Пётр Пракаповіч раней займаў пасаду кіраўніка Нацбанка. Рэпутацыя Пракаповіча-эканаміста была, мякка кажучы, папсаваная фінансавым крызісам у 2011 годзе. Рубель дэвальваваўся ў 2,8 разы на працягу некалькіх месяцаў. На гэтым скончылася кар'ера Пятра Пракаповіча як кіраўніка Нацыянальнага банка. Падчас яго банкірства інфляцыя ў Беларусі заставалася самай высокай на кантыненце.

Напісаць каментар 213

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках