27 лiстапада 2024, Серада, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст супраць новай забудовы ў Менску: «Ушчыльняй Дразды»

9

Ініцыятыва «Вярні сабе горад» правяла акцыі супраць ўшчыльнення, высечкі паркаў, а таксама планаў рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Менска.

На месцах меркаваных новабудоўляў з'явіліся расцяжкі «Ушчыльняй Дразды», «Разам за зялёны горад», «Абаронім разам Менск ад забудовы», «Разам супраць забудовы», паведамляе «Радыё Свабода».

Акцыі прайшлі ў Севастопальскім парку, парку Дружбы народаў, у мікрараёне «Уручча-2», дзе пачата будаўніцтва дамоў для супрацоўнікаў сілавых структур, на месцы спартыўнай пляцоўкі па завулку Якуба Коласа і таксама на вуліцы Мельнікайтэ, дзе плануецца пабудаваць офісны будынак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках