28 лiстапада 2024, Чацвер, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грашовая маса вырасла ў паўтара разы

17
Грашовая маса вырасла ў паўтара разы

Аб'ём шырокай грашовай масы (ШГМ) у Беларусі на 1 студзеня 2013 года склаў эквівалент Br160 трлн 761,4 млрд.

За 2012 год яна вырасла на 44,6% (на Br49,56 трлн), піша «Інтэрфакс».

У 2012 годзе НББ планаваў абмежаваць рост ШГМ у межах 22-24%.

У снежні ШГМ вырасла на 3% пасля росту на 3,2% у лістападзе, на 0,2% у кастрычніку і на 1,1% у верасні.

Па выніках года вызначальны ўплыў на рост грашовай масы аказаў рост валютных дэпазітаў (49,4% прыросту ШГМ), дэпазітаў у нацвалюце (40%) і наяўных грошай у абарачэнні (9,3%). Доля валютных дэпазітаў у ШГМ склала 54,9% на 1 студзеня 2013 года супраць 57,3% на 1 студзеня 2012 года.

У снежні вызначальны ўплыў на рост ШГМ аказала рэзкае павелічэнне сродкаў у нацвалюце на рахунках юрыдычных асоб і рост наяўных грошай у абарачэнні. Таксама ў снежні захаваўся прырост тэрміновых дэпазітаў фізічных асоб як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце. Юрыдычныя асобы значна паменшылі тэрміновыя дэпазіты ў нацвалюце, але павялічылі валютныя ўклады.

Па дадзеных НББ, аб'ём наяўных грошай у абарачэнні склаў на 1 студзеня 2013 года Br11 трлн 307,3 млрд, павялічыўшыся за год на 68,5% (у снежні рост на 10,6% пасля росту на 5,1% у лістападзе). Яго доля ў структуры грашовай масы на 1 студзеня 2013 года склала 7% супраць 6,6% на 1 снежня і 6% на 1 студзеня 2012 года.

Актыўная рублёвая грашовая маса на 1 студзеня 2013 года склала Br34 трлн 438,2 млрд, павялічыўшыся за год на 69,3%. У снежні агрэгат вырас адразу на 19,2% пасля павелічэння на 6,3% у лістападзе. Рост М1 звязаны з павелічэннем перавадных дэпазітаў у снежні на 24% (да Br23 трлн 130,9 млрд на 1 студзеня) пасля росту на 6,3% у лістападзе і скарачэння ў кастрычніку на 13,4%. Доля М1 у структуры ШГМ на 1 студзеня 2013 года вырасла да 21,4% з 18,3% на 1 студзеня 2012 года.

Рублёвая грашовая маса, якая, таксама ўключае тэрміновыя рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах, за мінулы год вырасла на 57,2% (за снежань рост на 8,2% пасля росту на 6% у лістападзе) - да Br68 трлн 137,1 млрд на 1 студзеня 2013 года. Такім чынам, у снежні за кошт павелічэння рублёвых дэпазітаў і наяўнасці ўзмацнілася лістападаўская тэндэнцыя пашырэння рублёвай грашовай масы пасля яе сціску на працягу двух папярэдніх месяцаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках