28 лiстапада 2024, Чацвер, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты пасля Новага года сталі расці як на дражджах

96
Кошты пасля Новага года сталі расці як на дражджах

Адразу на 1,5% выраслі спажывецкія кошты ў Беларусі за першы тыдзень студзеня.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, найбольшае прырост коштаў напачатку месяца адзначаны на тытунёвыя вырабы (13,6%), нятлусты тварог (1,7%), гарэлку (1,5%), пшанічную муку (1,3%), піва (1%), згушчанае малако з цукрам (0,9%), плаўлены сыр, аўсяныя шматкі, манныя крупы (0,8%), паслугі сувязі (20%), чыгуначны транспарт рэгіянальнага злучэння эканомкласа (16,7%) і міжнародныя злучэнні (7,5%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (7,4%), піша БелаПАН.

Свежыя агуркі падаражэлі на 12,6%, памідоры - на 12,5%, буракі - на 9%, цыбуля - на 7,9%, белакачанная капуста - на 7,2%, морква - на 2,8%, бульба - на 1,9%, бананы - на 3,8%, яблыкі - на 3,4%.

Патаннелі грэцкія крупы - на 0,6%, свініна (акрамя бескасцявога мяса) - на 0,4%, паўфабрыкаты з мяса птушкі - на 0,2%, адзенне і абутак - на 0,1%.

За першыя дзесяць дзён студзеня мінулага года кошты павялічыліся на 0,5%, паводле вынікаў месяца - на 1,9%. Улады абяцаюць у 2013 годзе ўтрымаць рост коштаў у межах 12%.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках