28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАП гатовая разгледзець скаргу на «прыгонны дэкрэт»

7
МАП гатовая разгледзець скаргу на «прыгонны дэкрэт»

Міжнародная арганізацыя працы гатовая разгледзець скаргу на забарону звальненняў на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах Беларусі.

Пра гэта сказаў у інтэрв'ю Deutsche Welle Кары Тапіёла, спецыяльны саветнік генеральнага дырэктара МАП. Але, паводле яго слоў, пакуль у арганізацыю ніхто з такімі скаргамі не звяртаўся. Тапіёла таксама заявіў, што МАП не можа афіцыйна каментаваць дэкрэт Лукашэнкі №9, які выклікаў крытыку.

Ён выказаў меркаванне, што дэкрэт Лукашэнкі, які забараняе звальненні з працы, можа супярэчыць двум міжнародным канвенцыям. У прыватнасці, ён назваў Канвенцыю ад 1930 года аб прымусовай або абавязковай працы, а таксама Канвенцыю ад 1964 года аб палітыцы ў галіне занятасці.

Палажэнні абедзвюх канвенцый зыходзяць з таго, што «праца выбіраецца свабодна, і што рабочыя могуць свабодна як прыняць, так і адмовіцца ад яе», - сказаў Тапіёла. Адказ на пытанне, ці сапраўды Беларусь парушыла міжнародныя правілы, могуць даць толькі эксперты МАП пасля вывучэння дэкрэта, адзначыў саветнік гендырэктара арганізацыі ў Жэневе.

Дэкрэт, які быў падпісаны і ўступіў у сілу 7 снежня 2012 года, тычыцца работнікаў прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі. Дакумент сярод іншага забараняе ім скасоўваць кантракт без згоды наймальніка. Акрамя таго, у выпадку скасавання кантракту па ініцыятыве наймальніка, работнік павінен вярнуць штомесячныя выплаты, якiя атрымлiвае акрамя зарплаты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках