27 лiстапада 2024, Серада, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія байкеры праедуць па Беларусі ў памяць аб ахвярах НКВД

15
Польскія байкеры праедуць па Беларусі ў памяць аб ахвярах НКВД

70 матацыклістаў наведаюць магілы ахвяр сталінскіх рэпрэсій у 20 беларускіх гарадах і пасёлках.

За ўвесь час мотапрабега, а гэта тры тыдні, яны праедуць 6 тысяч кіламетраў і пабываюць у пяці краінах, паведамляе Polskie Radio.

У Беларусь удзельнікі мотапрабегу заехалі з Літвы. У аўторак яны наведалі Ашмяны, Ліду, Суркучы і Гродна. Сёння яны едуць па маршруце Рось-Ваўкавыск-Слонім-Баранавічы і завершаць дзень у Заоссі, на радзіме Адама Міцкевіча. Tам адбудзецца паэтычны вечар.

У наступныя дні байкеры наведаюць Свіцязь, Навагрудак, Налібокі, Валожын, Багданава. У Курапатах і Хатыні, у месцах масавых пахаванняў, яны ўскладуць вянкі і запаляць свечкі.

У многіх гарадах адбудуцца сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. Матацыклісты плануюць наведаць шэраг дзіцячых дамоў і перадаць іх выхаванцам падарункі ад польскіх вернікаў. Спецыяльна для гэтага ў польскіх касцёлах і ў інтэрнэце адбыўся дабрачынны збор грошай.

Мэта Катынскага мотапрабегу - ушанаваць памяць ахвяр і пакутніцкую смерць палякаў, беларусаў, расейцаў, украінцаў і літоўцаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках