28 лiстапада 2024, Чацвер, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ельскі райвыканкам пра Touareg: Гэта ж самы танны варыянт

127
Ельскі райвыканкам пра Touareg: Гэта ж самы танны варыянт

Журналісты даведаліся, колькі каштуе службовае аўто для чыноўнікаў.

Старшыня Ельскага райвыканкама Леанід Пісанік ездзіць на Nissan. У выканкаме кажуць, што «машына літаральна развальваецца», таму тэрмінова патрэбна новая, перадае «Еўрарадыё». Пажадана гэта будзе Touareg V6 TDI Tiptronic. Кошт у 600 мільёнаў рублёў не бянтэжыць:

«Гэта ж самы танны варыянт. Вы адчыніце інтэрнэт - кошт для гэтай мадэлі аўтамабіля і з такой камплектацыяй найменшы!»

У Гомельскім аблвыканкаме з вялікімі ваганнямі кажуць, што кошт для аўтамабіля старшыні раённага выканкама можа і нармальны. Распавядае намеснік кіраўніка ўпраўлення справамі Гомельаблвыканкама Пётр Гавароўскі:

«Старшыня бачыць, што ў іншых ёсць такі аўтамабіль, таксама хоча такую машыну, каб не адрознівацца. Яму на раёне больш відаць, што ў яго кішэні ляжыць, у раённым бюджэце. Не ведаю, як у райвыканкаме, але ў аблвыканкаме 50% аўтамабіляў маюць тэрмін службы больш за 10 гадоў, прабег да 800-900 тысяч кіламетраў!»

Нават губернатар Гомельскай вобласці Уладзімір Дворнік, як распавядаюць падначаленыя, «доўга не пагаджаўся купляць новае службовае аўто»: Audi А8 за... 123 тысячы даляраў! Гомельская вобласць адна з апошніх памяняла старую Toyota на Audi А8. Старая машына губернатара «Toyota» нікуды не падзелася. Яна ў гаражы і возіць кіраўніка меншага па рангу.

Чыноўнік адзначае, што службовае аўто маркі Audi А8 маюць усе губернатары, паводле спецыяльнага распараджэння Лукашэнкі. Гэта ж распараджэнне адносіцца і да службовых аўто для старшынь райвыканкамаў і астатніх чыноўнікаў:

«Машыны для губернатараў маюць тэрмін эксплуатацыі. Для губернатара гэта пяць гадоў, для кіраўнікоў упраўлення - шэсць. Пазначана, якія аўтамабілі трэба купляць: для губернатараў - марка Audi А8. Для старшыняў выканкамаў - свае маркі».

Журналісты тэлефануюць па іншых райвыканкамах краіны: ці паўсюль выконваюць распараджэнне Лукашэнкі?

Старшыня Бярозаўскага райвыканкама Юрый Наркевіч - самы сціплы. Асабісты аўтамабіль старшыні - Volvo, па службовых справах ездзіць на KIA. Гэтую машыну старшыня купіў тры гады таму за смешныя грошы ў 54 мільёны рублёў. Машынай вельмі задаволены:

«Зручная, не ламаецца. Я выбіраў якасную машыну. Тры гады таму купляў, тады яна каштавала, як «Ніва Шэўрале». Мы разам з Івацэвіцкім калегамі купілі: і ён задаволены, і я».

У старшыні Бабруйскага выканкама Зміцера Боханава службовы Mercedes. Кіроўца старшыні Бабруйскага выканкама распавядае, што аўтамабіль стары:

«На Mercedes старшыня ездзіць з 2002 года».

У старшыні Карэліцкага выканкама адразу дзве Toyota - Toyota RAW-4 і Toyota Avensis. Адну з іх купілі ў гэтым годзе. Агучыць кошт у выканкаме адмаўляюцца: маўляў, «мы ж не з рэспубліканскага бюджэту фінансаваліся!»

Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі ездзіць на Volkswagen Passat пяты год. Службовы кіроўца Генадзь распавядае, што Віктару Іванавічу вельмі падабаўся Volkswagen, таму што раней у яго быў такі асабісты аўтамабіль: «Сапраўдны народны аўтамабіль! Просты ў абслугоўванні, ніякіх асаблівых паломак не было».

Цяпер асабісты аўтамабіль ў Віктара Дзічкоўскага Audi А6. І цяпер зразумела, які аўтамабіль будзе наступны службовы...

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках