28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Беларуская эканоміка нічому не вучыцца

19
Леанід Заіка: Беларуская эканоміка нічому не вучыцца

Станоўчы экспарт будзе развальвацца.

Эканаміст Леанід Заіка назваў сайту charter97.org прычыны абвалу сальда знешняга гандлю Беларусі ў ліпені ў 18 разоў.

«Тут ёсць прычыны фундаментальнага плана, і ёсць кан’юнктурныя прычыны. З пункту гледжання макраэканомікі у Беларусі ідзе разагрэў унутранага рынку і стварэнне новых дыспрапорцый. Растуць заробкі, дапамогі і пенсіі, адпаведна павялічваецца попыт і імпарт. Але за гэтым ростам заробкаў не паспяваюць іншыя паказчыкі. ВУП Беларусі вырасла на 3%, а зарплаты ў даляравым эквіваленце прыкладна на 30%. З такой палітыкай станоўчы экспарт будзе развальвацца», - сказаў Леанід Заіка.

«Другая прычына абвалу сальда знешняга гандлю нагадвае сітуацыю 2009-2010 гадоў, калі мы закуплялі ў Азербайджана і Венесуэлы больш дарагую нафту, чым тую, якую маглі б браць у Расеі. У гэтым годзе спроба зарабіць на экспарце растваральнікаў прывяла да жорсткай рэакцыі Расеі. І зараз мы бачым імгненнае разбурэнне станоўчага экспарту», - адзначыў эканаміст.

«Памылкі паўтарыліся. Калі раней мы закуплялі азербайджанскую і венесуэльскую нафту па 880$, калі маглі браць у Расеі за 420$, то зараз мы зноў паспрабавалі падмануць сябе, і вось да чаго гэта прывяло», - падкрэсліў Леанід Заіка.

Нагадаем, па дадзеных Белстата, сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі ў ліпені склала ўсяго $23,2 млн, знізіўшыся ў параўнанні з чэрвенем прыкладна у 18,5 разоў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках