28 лiстапада 2024, Чацвер, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне справы аб прымяненні допінгу Астапчук падоўжана

5
Расследаванне справы аб прымяненні допінгу Астапчук падоўжана

Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва падоўжыла расследаванне справы беларускай штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук, якая была дыскваліфікавана за допінг на Алімпіядзе.

«Расследаванне справы Астапчук падоўжанае у сувязі з выяўленымі новымі абставінамі», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак дырэктар НАДА Аляксандр Ванхадла.

«Мы ўзгаднілі факт падаўжэння расследавання з Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі. На працягу гэтага тыдня расследаванне, як чакаецца, будзе завершана. Неабходна яшчэ атрымаць заключэнне дысцыплінарнай камісіі», - сказаў Ванхадла.

Дырэктар НАДА адмовіўся патлумачыць, якія менавіта новыя акалічнасці адкрыліся ў справе Астапчук.

У сярэдзіне жніўня было пачата расследаванне ў сувязі з дыскваліфікацыяй за допінг беларускай лёгкаатлеткі Надзеі Астапчук.

У ходзе расследавання спецыялісты НАДА павінны ўстанавіць, ці меў месца прыём прэпарата. Такое ж расследаванне пачата паралельна і Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, паведаміў Ванхадла.

НАДА планавала пасля завяршэння расследавання прыняць рашэнне аб падачы апеляцыі.

Беларуская спартсменка Н.Астапчук, якая стала алімпійскай чэмпіёнкай у штурханні ядра на Алімпійскіх гульнях у Лондане, была дыскваліфікавана за допінг. Як паведаміў афіцыйны сайт Міжнароднага алімпійскага камітэта, у яе допінг-спробе знойдзеныя сляды меценалона. Чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў аб'яўлена Валеры Адамс (Новая Зеландыя), якая заняла ў спаборніцтвах другое месца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках