27 лiстапада 2024, Серада, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: Правы журналістаў парушаюцца мэтанакіравана

6
Андрэй Бастунец: Правы журналістаў парушаюцца мэтанакіравана

Супрацоўнікі міліцыі або не ведаюць законаў, або свядома іх парушаюць.

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец пракаментаваў сайту charter97.org заяву начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкама Аляксандра Іоскіна, што ўзровень узаемаадносін міліцыянтаў з журналістамі ў рамках правядзення грамадска-палітычных мерапрыемстваў з'яўляецца «дастатковым».

«Магчыма, міліцыя лічыць, што збіццё журналістаў - гэта дастатковы ўзровень узаемаадносін. Журналісты так не лічаць. Складаецца такое ўражанне, што міліцыянты не звяртаюць увагі на пасведчанні журналістаў і мэтанакіравана парушаюць іх правы», - сказаў Андрэй Бастунец.

«У выпадку са збіццём фотакарэспандэнта Associated press Сяргея Грыца на асвятленні пікету за байкот «выбараў» мы можам казаць аб крымінальным злачынстве. Тое, што адбылося, паказвае, што міліцыя свядома парушае правы журналістаў альбо ж міліцыянты не ведаюць законаў», - адзначыў юрыст.

«Цяпер праверкай збіцця Сяргея Грыца займаецца пракуратура. Звычайна за збіццё незалежных журналістаў супраць міліцыянтаў не ўзбуджаюць крымінальную і не заводзяць адміністрацыйную справу, але такая праверка дае свой плён. Яна прымушае міліцыянтаў паводзіць сябе больш стрымана», - лічыць Андрэй Бастунец.

Нагадаем, 28 верасня БАЖ атрымала адказ на свой зварот да начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкама Аляксандра Іоскіна. У дакуменце чыноўнік паведамляе, што лічыць ўзровень узаемаадносін супрацоўнікаў міліцыі з журналістамі ў рамках правядзення грамадска-палітычных мерапрыемстваў «дастатковым».

«Існуе практыка ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі СМІ падчас правядзення грамадскіх мерапрыемстваў, у тым ліку несанкцыянаваных палітычных акцый. У залежнасці ад становішча, супрацоўнікі груп па ўзаемадзеянню са СМІ даводзяць да ведама журналістаў інфармацыю, агучваюць каментары, пажаданні, тлумачаць дзеючыя нарматыўна-прававыя акты», - заявіў у адказе Аляксандр Іоскін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках