27 лiстапада 2024, Серада, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына не перанесла байкот

116
Ярмошына не перанесла байкот

Агітацыю за байкот «выбараў» прыраўнуюць да грамадска-масавых мерапрыемстваў.

Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.

Норма аб правядзенні агітацыі за байкот «выбараў» з выбарчага заканадаўства не будзе ўбірацца. Плануецца вынесці магчымасць правядзення падобнай агітацыі са структуры часткі, прысвечанай перадвыбарчай агітацыі, патлумачыла кіраўнік ЦВК.

«Калі агітацыя за байкот будзе праводзіцца, то ў рамках усіх грамадска-масавых мерапрыемстваў, а не па спрошчаным заяўным прынцыпе, ды яшчэ за бюджэтныя сродкі. То бок, гэта будзе самастойная дзейнасць кандыдатаў, партый, грамадзян без тых прэферэнцый, якія дае закон», - сказала Лідзія Ярмошына.

Калі ўлічыць, што ў Беларусі грамадска-масавыя мерапрыемствы фактычна знаходзяцца пад забаронай, то падобныя планы прывядуць да таго, што весці агітацыю за байкот «выбараў» на вуліцы будзе немагчыма. Відавочна, улады пачынаюць рабіць высновы з правалу выбарчага фарсу 23 верасня.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках