Ярмошына на пенсію не збіраецца
75- 28.09.2012, 12:40
Старшыня Цэнтрвыбаркама плануе на гэтай пасадзе працаваць і на наступных «парламенцкіх выбарах».
«Тэрмін маіх паўнамоцтваў заканчваецца ў снежні 2016 года. Калі пашанцуе, то давядзецца праводзіць яшчэ адны парламенцкія выбары», - заявіла журналістам у пятніцу ў Менску Лідзія Ярмошына.
Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама сцвярджае, што ў краіне няма палітвязняў, перадае «Інтэрфакс».
«Што тычыцца «политвязней» (палітвязняў), я пра гэта сказала і пры сустрэчы з прадстаўнікамі місіі АБСЭ, у Беларусі няма ніякіх «политвязней», - заявіла Л.Ярмошына журналістам у пятніцу ў Менску.
«Ёсць грамадзяне, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі за ўчыненне крымінальных злачынстваў, звязаных, у тым ліку, з пагромамі і пагрозай жыцця членам ЦВК. Яны зусім такія ж, як тыя, якіх сустрэлі гумовымі кулямі ў Мадрыдзе», - сказала кіраўнік ЦВК.