27 лiстапада 2024, Серада, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рональд Пофала: Мы не можам маўчаць, калі свабода пад пагрозай

2
Рональд Пофала: Мы не можам маўчаць, калі свабода пад пагрозай

Нямецкі чыноўнік асудзіў ход і вынікі «выбараў» у Беларусі.

Па словах кіраўніка ведамства федэральнага канцлера Ангелы Меркель Рональда Пофалы, з выбарам сапраўднай палітычнай альтэрнатывы гэтыя «выбары» не маюць нічога агульнага ў Беларусі.

«Мы не можам маўчаць, калі гэтая свабода знаходзіцца пад пагрозай», - заявіў журналістам Рональд Пофала.

Па заяве высокіх чыноўнікаў, Германія будзе працягваць разам са сваімі еўрапейскімі партнёрамі прыкладаць усе намаганні для вызвалення палітвязняў, умацавання беларускай грамадзянскай супольнасці і ізаляцыі Лукашэнкі і яго рэжыму.

«У сувязі з абуральнымі парушэннямі нават на гэтых «выбарах» Беларусь цяпер можа разглядацца ўсімі як апошняя дыктатура ў цэнтры Еўропы», - заявіў у панядзелак у Берліне міністр замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле.

Падставай для падобных сцвярджэнняў сталі вынікі працы назіральнай місіі АБСЕ ў Беларусі, якая паказала на шматлікія маніпуляцыі на «парламенцкіх выбарах» і на тое, што такія «выбары» не могуць называцца ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі, перадае «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках