27 лiстапада 2024, Серада, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Бельгіі байкатавалі «выбары» (Фота)

4

У Брусэлі перад амбасадай Рэспублікі Беларусь адбыўся пікет у падтрымку байкота «выбараў».

У пікеце прымалі ўдзел актывісты Беларуска-Еўрапейскага Саюза, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі і іншыя беларусы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія пражываюць у Бельгіі, паведамляе прэс-служба БХД.

Актывісты дэманстравалі плакаты і мастацкія творы, якія выкрывалі хлуслівую сутнасць цяперашніх «выбараў», рэпрэсіі і няволю ў РБ, нагадвалі пра праблему палітвязняў у Беларусі.

За ўвесь час пікетавання (з 9:00 да 16:00), г.зн. амаль за ўвесь дзень галасавання, у амбасаду заходзіла 30 чалавек (не лічачы паліцыянтаў). Такім чынам, з двух тысяч беларусаў, якія афіцыйна пражываюць у Бельгіі, у тым ліку ў Брусэлі, - галасаваць прыйшло толькі каля трох дзесяткаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках