27 лiстапада 2024, Серада, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія назіральнікі: «Выбары» - адладжаная сістэма маніпуляцый

4
Польскія назіральнікі: «Выбары» - адладжаная сістэма маніпуляцый

Міжнародныя назіральнікі ў шоку ад «выбараў», якія прайшлі ў Беларусі.

«Аляксандр Лукашэнка хацеў бы, каб польскія назіральнікі вучыліся ў Беларусі дэмакратыі, паколькі яму здаецца, што ўсё тут ідзе як швейцарскі гадзіннік, але гэта, на жаль, савецкі гадзіннік, які ідзе так, як таго жадаюць улады, і вынікі выбараў таксама будуць такімі, як хочуць улады», - кажа польскі назіральнік ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ Міхал Шчэрба, перадае тэлеканал TVN24 (пераклад - charter97.org).

Назіральнік звярнуў увагу на выключэнне з «выбараў» апазіцыі шляхам селектыўнай рэгістрацыі кандыдатаў, занадта малалікі лік яе прадстаўнікоў у выбарчых камісіях, абмежаванне доступу апазіцыі да СМІ і яе публічнае зняслаўленне.

На яго думку, найбольш спрэчны механізм - гэта датэрміновае галасаванне, якое праходзіла на працягу пяці дзён да дня выбараў.

«У назіральнікаў не было магчымасці кантраляваць гэта галасаванне, якім скарысталася больш за 25 адсоткаў людзей, якія маюць права голасу, - адзначыў Шчэрба. - Сур'ёзныя сумневы выклікае таксама склад выбарчых камісій. Старшынёй камісіі і яго намеснікам заўсёды становяцца людзі, якія карыстаюцца даверам улад і абсалютна лаяльныя ў дачыненні да іх, навучаныя метадам маніпулявання пры падліку галасоў».

Іншы польскі назіральнік, Хенрык Смоляж (Польская сялянская партыя), сказаў, што працэс правядзення выбараў цалкам - ад спосабу рэгістрацыі кандыдатаў і членаў выбарчых камісій, да забеспячэння гастранамічных паслуг на ўчастках і дастаўкі скрыняў на дом па жаданні выбаршчыкаў - паказвае адладжанасць сістэмы, але не спрыяе дэмакратыі.

Праблемы з галасаваннем бачыць таксама кіраўнік назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ на выбарах Антоніа Мілашоскі.

«Місія АБСЕ канстатуе адсутнасць жаданай раўнавагі пры фарміраванні выбарчых камісій. Гэта раўнавага неабходна, каб кожны ўдзельнік выбарчага працэсу давяраў камісіі», - падкрэсліў ён падчас візіту на адзін з менскіх выбарчых участкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках